Імем гэтага пушнога звярка не названа сузор'е, яму не прысвячалі гады ні кітайскія, ні персідскія астролагі. Ні ў адным гараскопе ён не згадваецца, але год яго імя, падобна, ужо надышоў. Яго белая і пухнатая мыска цяпер часта глядзіць на нас з аватарак у блогах і форумах, яму прысвячаюць вершы і песні. Адзін расійскі мастак прысвяціў яму нават новую літару. Паўночны звер пясец - сапраўдная зорка нашага часу. Чаму - здагадайцеся самі. Яго ўспамінаюць рабацягі на заводах, якіх прымушаюць рабіць выгляд, што працуюць па тры дня ў тыдзень і пры гэтым робяць выгляд, што плацяць, успамінаюць прадпрымальнікі на рынках, якім гэтыя рабацягі не спяшаюцца аднесці заробленыя грошы, успамінаюць міністры ў кабінетах. Мусіць, думаюць аб гэтым і ідэолагі адмысловага "беларускага шляху" - нездарма адзін з іх нядаўна заявіў на старонках "Совбелки", што шлях гэты - усяго толькі пераход да дэмакратыі і рынку заходняга ўзору. Даўно бы так. А то зусім ужо закатавалі сваімі пераходамі зігзагамі па бездаражы. Усё змяняецца. Улада на ўсю моц кажа аб лібералізацыі і рэформах, хоць яшчэ паўгады таму гэтыя словы яна лічыла ці ледзь не мацюкальнымі. Высокапасадовыя еўрапейцы прылятаюць у Менск ці ледзь не кожны дзень. Слоў шмат, яны лашчаць слых і ўсяляюць надзеі, аднак рэальныя змены, калі і адчуваюцца, то ў кішэні - і далёка не самыя прыемныя. Аднак, як бы ўлада не вагалася, змены ўсё роўна непазбежныя. Кітайцы пішуць слова "крызіс" адным іерогліфам, які меў два значэння - "небяспека" і "магчымасць". Пясец - санітар тундры. У першую чаргу ён прыходзіць да хворых, выродлівым, нежыццяздольным. У нашай краіне назапасілася шмат усяго неэфектыўнага, што мяшае нам жыць. І хай цяпер мы жывем бедна, а хутка будзем яшчэ бядней - ёсць надзея, што ён аздаровіць нашу краіну.
Аптымізму вам, Яго нам сёння вельмі не хапае.
А тема, на которую я хотел писать оказалась очень благодатной - и, чем глубже копаю - тем интереснее. Тут и на книжку хватить может, только нужно найти чувака с бутсой, который бы пинал меня, чтобы я ее дописал.
![]() | Мой IQ - 160 |
![]() |
You are viewing Create a LiveJournal Account Learn more |